У Мінску сёння стартуе моладзевы чэмпіянат свету па хакеі ў першым дывізіё

9 декабря 2019
Беларуская моладзь імкнецца ў эліту сусветнага хакея. Для гэтага неабходна абысці Данію, Латвію, Нарвегію, Славенію і Аўстрыю, што, праўда, будзе зрабіць складана. Але мы, вядома, верым у нашых хлопцаў.  Цяперашні склад моладзевай зборнай  моцны. Гульцы на добрым рахунку ў юніёрскіх заакіянскіх лігах. 

Наш спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў распавядзе больш падрабязна пра насычаны хакейны тыдзень. Ужо сёння адказны старт нашай моладзевай зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету ў дывізіёне адзін. Аншлаг чакаецца сёння на трыбунах "Чыжоўка-Арэны", якая ў 2014 годзе прымала дарослы планетарны форум. Аднак сёння на парадку дня вырашэнне важнай задачы - вяртанне ў элітны дывізіён чэмпіянату свету сярод хакеістаў да 20 гадоў.

Хлопцы сканцэнтраваныя на працы. Я і мае калегі на мінулым тыдні некалькі разоў пабывалі на трэніроўках зборнай, якой кіруе ў мінулым бліскучы хакеіст і адзін з герояў Солт-Лейк-Сіці Дзмітрый Дудзік. Хіба што гульцы каманды Аляксей Протас і Алег Качалоўскі зрабілі выключэнне ў выглядзе ўдзелу ў вячэрнім шоу на "Беларусь 1" "Макаёнка, 9".

Дзмітрый Дудзік выклікаў пашыраны склад на кэмп зборнай і паступова адсяваў гульцоў. Што датычыцца нашага сённяшняга апанента - Аўстрыі, то гэтая каманда спрабуе затуманіць розум сапернікаў, называючы сябе аўтсайдарам. Але зборная аўстрыйцаў не такая дрэнная, хоць прапускае форум галоўны талент  - 18-гадовы Марка Росі, які застаўся гуляць за акіянам па патрабаванні агентаў. 

На вашых экранах расклад паядынкаў моладзевага чэмпіянату свету. Наша каманда чакае сваіх прыхільнікаў у 19:30. Менавіта ў гэты час беларусы будуць пачынаць свае матчы. Сёння стартуем паядынкам супраць Аўстрыі. У 18:50  -  разагрэў у эфіры тэлеканала "Беларусь 5". 19:20 - трансляцыя паядынку. 


Моладзевы чэмпіянат свету па хакеі - 2020: #впередвбудущее 


На працягу тыдня мы будзем жыць займальным хакеем, бо моладзевыя зборныя  -  гэта рызыка, хуткасць і ў чымсьці непрадказальная авантура. Тым, хто будзе хварэць за беларусаў з трыбун "Чыжоўкі", звярніце ўвагу: афіцыйны хештэг -  #впередвбудущее, які абавязкова стаўце пад сваімі публікацыямі ў сацыяльных сетках. Бо будучыня нашага хакея за гэтымі хлопцамі.