18 мая 2023

19 мая магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: раніцай вялікая раса - чакай добрае надвор'е, няма расы - чакай дождж; вялікая раса і сонечны дзень - будзе добры ўраджай агуркоў.

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Васілевічах у 1952 годзе - звыш 2 градусаў марозу, а самы цёплы дзень таксама быў у Васілевічах у 1979 годзе -  тады тэрмометры паказалі амаль 32 градусы вышэй за нуль.