У Мінску сёння стартаваў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта

22 февраля 2019

Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Кіраўнік дзяржавы. У шэрагу тэставых спаборніцтваў дадзены турнір стаў першым, які максімальна набліжаны да таго, што мы ўбачым у дні правядзення II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. 

Паядынкі праводзяць у Палацы спорту. Арганізатары турніру працуюць у звязку з аргкамітэтам Еўрапейскіх гульняў. Усюды сустракаецца брэндынг летніх спаборніцтваў, выхад спартсменаў здзяйсняецца ў фармаце шоу, што характэрна для спаборніцтваў самага высокага рангу, а праца прэсы каардынуецца прэс-цэнтрам. Чакаецца, што да старту галоўных кантынентальных гульняў чатырохгоддзя такім жа чынам пратэстуюць і іншыя віды спорту. 

За медалі міжнароднага турніру катэгорыі "А" Адкрытага чэмпіянату Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі пазмагаюцца каля 300 спартсменаў з 30 краін. Нашу краіну прадстаўляюць 25 барцоў у 9 катэгорыях у мужчын і 7 у жанчын.