Юрый Антонаў адзначае 70 гадоў

19 февраля 2015

Сёння 70 гадоў адзначае народны артыст Расіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Юрый Антонаў. Юбіляра павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Песні Антонава, створаныя ў асноўным у савецкія гады, папулярныя і па гэты дзень. Ён стаў першым эстрадным выканаўцам, які выступіў у Крамлёўскім Палацы. Юрый Антонаў выпусціў больш як 30 пласцінак і дыскаў, тыражом каля 50 мільёнаў экзэмпляраў. Самыя папулярныя песні: "Мора, мора…", "Павер у мару", "Ад смутку да радасці", "Мара спраўджваецца", "Дах дома твайго". За вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй у 2010 годзе ўказам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Юрый Антонаў быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.