У Мінску прайшоў незвычайны забег

6 июня 2018

У Міжнародны дзень бегу беларусаў запрасілі абагнаць сонца. У Мінску ў парку Перамогі прайшоў незвычайны забег - адзін з этапаў маштабнага праекта. Сталіца стала адным з 24 гарадоў па ўсім свеце, якія паўдзельнічалі ў акцыі "Абганяючы сонца". У розных частках свету на дыстанцыю выйшлі як прафесійныя спартсмены, так і проста аматары бегу. Акцыя стартавала ў Аўстраліі. У Мінску забег прайшоў а 15 гадзіне. Пагоню за сонцам узначаліла знакамітая спартсменка нашай краіны Вольга Мазуронак.

Пасля Беларусі старт прымуць бегуны Эфіопіі. Затым эстафета пяройдзе Аргенціне і Бразіліі. Завершыцца забег у Канадзе.