Акцыя "За Беларусь!" у Дзяржынску

25 августа 2020
Мітынгі ў падтрымку міру, бяспекі і спакою роднай Беларусі праходзяць па ўсёй краіне.

Cёння ў Дзяржынску  адбылася акцыя  "За Беларусь!". На цэнтральнай плошчы горада сабраліся людзі  з дзяржаўнай сімволікай.  Сярод прыхільнікаў дзеючай улады  прадстаўнікі абсалютна розных прафесій і пакаленняў. Але гаварылі аб адным - аб жаданні падтрымаць выбраную краінай  стратэгію руху. Прысутныя не толькі скандзіравалі патрыятычныя лозунгі, але і дзяліліся  занепакоенасцю  сітуацыяй,  калі людзі  паддаюцца ўплыву   пратэстных настрояў, заяў і абяцанняў тэлеграм-каналаў, што раскалыхваюць масы. Прыхільнікі беларускага лідара выступалі за захаванне і прымнажэнне тых каштоўнасцей і поспехаў, якія былі дасягнутыя нашай краінай  за гады незалежнасці.

Гэтымі днямі  мерапрыемства з хештэгам  #любимуюнеотдадим  праходзяць па ўсёй краіне. У гэтыя хвіліны  мітынгі пачынаюцца ў Свіслачы  на гарадской плошчы, а таксама ў Мінску  на Камароўскім рынку.