У групавы раўнд Лігі Еўропы выйшла мінскае Дынама

29 августа 2014
Не БАТЭ адзіным! Футбольная восень будзе яшчэ больш насычанай. Следам за лепшым клубам краіны, які прабіўся ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў, у аналагічны раўнд толькі Лігі Еўропы выйшла мінскае Дынама. Бела-сінія напярэдадні гасцявалі ў Партугаліі і забілі 3 мячы ў вароты Насьянала, у сваю чаргу прапусціўшы толькі 2. Нагадаем, тыднем раней мінчане таксама атрымалі перамогу, 2:0.

А вось салігорскі Шахцёр раўнд плей-оф Лігі Еўропы пераадолець не змог. У апанентах значыўся магутны ПСВ з Эйндховена.