У Гомелі завяршыўся фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе "Імклівы мяч"

24 мая 2019

Пазмагацца за званне наймацнейшых на працягу некалькіх дзён выходзілі 16 каманд, прадстаўнікі ўсіх абласцей і Мінска - гэта звыш 220 юных гандбалістаў. За ўзнагароды спаборнічалі юнакі і дзяўчаты 2006-2007 гадоў нараджэння. Перш чым патрапіць у фінал, яны пераадолелі раённыя, гарадскія і абласны этапы. Перамогу разыгралі на паркеце Палаца гульнявых відаў спорту. Лепшымі сярод дзяўчат сталі прадстаўніцы Гомеля, сярод юнакоў - каманда з Мінска.

Традыцыйна ўладальнікі золата, серабра і бронзы адзначаныя спецыяльнымі прызамі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, кубкамі, медалямі і дыпломамі. Узнагарод удастоіліся і лепшыя гульцы па амплуа і прызёры спаборніцтваў.