У Гомелі стартуе фінальная серыя чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

29 мая 2023

Фінальная серыя чэмпіянату Беларусі па міні-футболе стартуе сёння ў Гомелі. Лепшая каманда рэгулярнага сезона - ВРЗ - прыме дзеючага чэмпіёна - "Сталіцу". Мінчане чатыры разы перамагалі ў першынстве краіны і столькі ж разоў бралі бронзавыя ўзнагароды, гамяльчане пакуль галоўны трафей не выйгравалі. Серыя прадоўжыцца да трох перамог адной з каманд. Прамая трансляцыя першай сустрэчы - у 19:50 на тэлеканале "Беларусь 5".