У Германіі з'явіліся манеты наміналам 5 еўра

15 апреля 2016

Іх можна набыць ва ўсіх філіялах Бундэсбанка. Банкнота наміналам 5 еўра з абарачэння не выйдзе. А новая манета можа быць выкарыстаная толькі на тэрыторыі Германіі. Цэнтрабанк ФРГ адчаканіць звыш 2 мільёнаў пяціеўравых манет. Для іх вытворчасці выкарыстоўваецца інавацыйная тэхналогія "люстранога ззяння". Гэта дазволіць эфектыўна змагацца з фальшываманетчыкамі. Першыя 250 тысяч новых манет ужо раскупілі калекцыянеры.