У Гомелі прайшлі паядынкі абласнога этапа турніру "Скураны мяч"

6 июля 2016

Гарачыя футбольныя баталіі - у Гомелі. Тут прайшлі паядынкі абласнога этапа турніру "Скураны мяч". Гэтым разам за званне найлепшых і прызы Прэзідэнцкага спартклуба змагаліся 20 каманд старшай узроставай катэгорыі. Пераможца прадставіць рэгіён на рэспубліканскіх спаборніцтвах, а самыя таленавітыя гульцы змогуць стаць кандыдатамі ў спецыяльны клас пры футбольнай акадэміі.

Андрэй Гецікаў, старшы трэнер зборнай Беларусі па футболе па Гомельскай вобласці: "Адбор мы плануем праводзіць напрыканцы жніўня, па Гомельскай вобласці запланавана. І адпаведна ў верасні футбалісты ўжо павінны будуць ехаць у Мінск. Плануем па 2-3 кандыдаты ад кожнага раёна, адпаведна. У Гомелі, напэўна, больш будзе, Мазыр, такія буйныя гарады, якія могуць даць больш хлопцаў".

Нагадаем, першы турнір "Скураны мяч" правялі больш як паўстагоддзя таму. Яго арганізатарамі былі вядомыя савецкія футбалісты Леў Яшын і Віктар Панядзелак. Адна з асноўных умоў - аматарскі статус каманд. Хлопцы не павінны быць выхаванцамі спартыўных спецшкол і секцый.