Мужчынская байдарка-чацвёрка заваёўвае залатыя медалі чэмпіянату свету сярод юніёраў

31 июля 2016

Мужчынская байдарка-чацвёрка заваёўвае залатыя медалі чэмпіянату свету сярод юніёраў і моладзі, які сёння завяршаецца ў Заслаўі.

Склад пераможцаў на дыстанцыі 1000 метраў - Мікіта Санько, Уладзіслаў Суханосаў, Станіслаў Дайнека і Ілья Федарэнка.

У ранішняй сесіі, нагадаем, нашы спартсмены таксама заваявалі дзве залатыя ўзнагароды. У гэтыя хвіліны завяршаюцца фінальныя спаборніцтвы - прамая трансляцыя на "Беларусь 5".