У галоўным матчы 31 тура італьянскай Серыі А "Ювентус" атрымлівае валявую перамогу над "Міланам", 2:1

7 апреля 2019

Першы тайм, дзякуючы 21 голу ў чэмпіянаце паляка Пентэка, выйгралі госці, але мячы Дыбалы і Кіна не дазволілі "Расанеры" павезці ачкі з Турына. Адзначым, 19-гадовы Мойзе Кін забівае для “Ювентуса” пераможны мяч у трэцяй гульні запар. Усяго ж у маладога італьянскага форварда 5 галявых удараў у 7 матчах серыі А ў цяперашнім сезоне. Для чэмпіёнства "Ювентусу" засталося набраць адзін бал.