У фінскім Канціялахці сёння пачынаецца чэмпіянат свету па біятлоне

5 марта 2015

Галоўны біятлонны старт сезона. Змяшанай эстафетай сёння ў фінскім Канціялахці пачынаецца чэмпіянат свету. За Беларусь пабягуць Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Уладзімір Чапелін і Юрый Лядаў. Гонка стартуе ў 19:15. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2". А ўжо на выхадных першыя асабістыя гонкі: спрынты і праследаванні. Уся ўвага да Дар'і Домрачавай, якая ў барацьбе за Вялікі хрустальны глобус на 10 ачкоў апярэджвае фінку Кайсу Макарайнен.