У дзясяты дзень Алімпіяды даведаемся імёны яшчэ 17-ці алімпійскіх чэмпіёнаў

15 августа 2016

У Рыа пачынаюцца спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ. Нашу краіну, нагадаем, тут прадстаўляе толькі жаночая каманда.

Лёгкаатлеты пазмагаюцца за траплянне ў фінал у трайным скачку. Ганна Малышчык паспрачаецца за ўзнагароду ў кіданні молата. Ужо ўначы па беларускім часе Кацярына Белановіч выйдзе на старт у бегу на 400 метраў з бар'ерамі. Уступіць у двухдзённую барацьбу ў веласіпедным шматбор'і Таццяна Шаракава. Джавід Гамзатаў прадставіць Беларусь у турніры па грэка-рымскай барацьбе (вагавая катэгорыя да 85 кілаграмаў). Прадоўжаць спаборнічаць за фінал нашы сінхраністкі.