Серж дэ Сампіньі здымае фільм пра злачынствы французскага легіёна на беларускай зямлі

3 ноября 2022

Бо "не памятаць сваю гісторыю, не захоўваць гістарычную спадчыну - роўна смерці". Так па-філасофску каменціруе сваю працу французскі  дакументаліст Серж дэ Сампіньі. У Францыі ёсць вёска, у якой у Другую сусветную знішчылі 600 жыхароў. У Беларусі такіх вёсак тысячы. І пра гэта неабходна гаварыць, не маўчаць, упэўнены журналіст. У радах рэйха былі французскія легіянеры, якія ўдзельнічалі ў карных аперацыях супраць мірнага насельніцтва Беларусі. Як праходзяць здымкі, якія неабвяргальныя доказы ўжо ёсць на руках - даведалася Кацярына Ціхамірава (відэа).