У Даніі стартуе чэмпіянат свету па хакеі

4 мая 2018

У двух гарадах Даніі сёння стартуе чэмпіянат свету па хакеі. У сталіцы Капенгагене на "Раял Арэне", якая месціць 12 500 чалавек, пачнуць сваё выступленне беларусы.

Першы сапернік нашай каманды на групавым этапе - дзеючы чэмпіён зборная Швецыі. Скандынавы 10 разоў перамагалі на планетарных форумах, двойчы - на Алімпійскіх гульнях. Зараз шведы знаходзяцца на трэцім месцы ў сусветным рэйтынгу, за нашай камандай - 11-я пазіцыя. Беларусы поўныя рашучасці, як кажуць хакеісты, няма сэнсу выходзіць на лёд з думкамі аб паражэнні.

Усе матчы з удзелам беларускай зборнай пакажа тэлеканал "Беларусь 1". Расклад групавога этапу для нашай каманды на вашых экранах. Супрацьстаянне Беларусь - Швецыя пачнецца ў 21:10, а заўтра беларусаў чакае супрацьстаянне з французамі.