У Беларусі стартуе Калядны хакейны турнір на прыз Прэзідэнта

4 января 2018

Беларусь прымае XIV Калядны турнір сярод аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.

Фаварыт, вядома, беларуская дружына. Гаспадары 10 разоў перамагалі ў турніры. Яшчэ тры разы кубак паднімалі ўсходнія суседзі. Сёлета фінальную афішу прадказаць цяжка. Чэхі прывезлі зорны склад: Давід Маравец, напрыклад, - двухразовы чэмпіён свету.

Адкрываюць Калядны турнір Кітай і Швейцарыя. Увечар паядынак Беларусь - ААЭ. Уваход на "Чыжоўка-Арэну" вольны.