Кафэ-бістро з нацыянальным каларытам адкрылася ў сталіцы

21 января 2016

Наведвальнікам прапануюць пакаштаваць амаль сто старадаўніх беларускіх страў - ад клёцак, запечаных у чыгунку, да розных відаў дранікаў. Памяшканне аформлена ў нацыянальным стылі: плеценыя платы і пано са славянскімі сімваламі дабрабыту ўпрыгожваюць сцены залы.

Кафэ можа абслугоўваць да ста наведвальнікаў адначасова. У найбліжэйшыя гады плануецца адкрыць яшчэ два такіх кафэ.

Плануецца, што да канца года ў Мінску з'явіцца яшчэ адно такое кафэ. Фармат бістро абраны невыпадкова, менавіта такія кафэ - з нацыянальным каларытам - найбольш запатрабаваныя ў розных краінах.