У Баранавічах прайшоў фінал першага рэспубліканскага турніру па хакеі МУС

1 марта 2024

Фінальныя гульні першага рэспубліканскага турніру Міністэрства ўнутраных спраў па хакеі - у Лядовым палацы Баранавіч. Прымеркаваны ён да Дня міліцыі. Удзел узялі зборныя Дэпартамента аховы, унутраных войскаў і спецыялізаванага ліцэя МУС, а таксама УУС Гомельскага аблвыканкама. Дарэчы, праводзіць турнір - ініцыятыва саміх супрацоўнікаў. Зараз яго плануюць зрабіць штогадовым.

Таксама ўдзельнікі турніру ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай ля помніка вызваліцелям Баранавіч.