Універсіяда ў Казані завершана

17 июля 2013
Зборная Беларусі вяртаецца з 40 узнагародамі і пятым агульнакамандным месцам. Самым медальным для нашай каманды аказалася веславанне на байдарках і каноэ. Вясляры прынеслі ў скарбонку ў агульнай складанасці 14 узнагарод, у тым ліку 6 залатых. Чэмпіёнамі Універсіяды сярод беларусаў станавіліся таксама прадстаўнікі веславання акадэмічнага, самба і плавання. У апошнім відзе тры з чатырох медалёў вышэйшай спробы на рахунку Аляксандры Герасімені. У агульнакамандным заліку безумоўным лідарам сталі расіяне. Гаспадары пакінулі дома 292 медалі, сярод якіх 155 залатых. Другія кітайцы, трэцяя - зборная Японіі.