УЕФА сёння вырашыць лёс матча Грузія - Беларусь

17 марта 2020
Увага ўсіх футбольных балельшчыкаў сёння прыкавана да відэаканферэнцыі УЕФА. На анлайн-пасяджэнні з удзелам прадстаўнікоў 55 асацыяцый, што ўваходзяць у арганізацыю, вырашыцца лёс не толькі матчаў Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і чэмпіянату Старога Свету гэтага года, але і паядынку плэй-оф Лігі нацый паміж зборнымі Беларусі і Грузіі, які быў запланаваны на 26 сакавіка. Відэаканферэнцыя пачнецца ў гадзіну дня па беларускім часе.