У Маскве адкрылася выстава "ПрадЭкспа". Больш як сто кампаній - беларускія брэнды

13 февраля 2019

У Маскве адкрылася самая буйная ў Расіі - выстава прадуктаў харчавання "ПрадЭкспа". Сёлета ўдзельнічае рэкордная колькасць кампаній - амаль дзве з паловай тысячы з 69 краін. Сярод іх больш як сто - беларускія брэнды. Гэта вытворцы малака, сыру, сгушчонкі, каўбас, хлебабулачных вырабаў, цукерак і спіртных напіткаў. Таксама нашы кампаніі ўдзельнічаюць у экспазыцыі "Здаровы лад жыцця". Гэта натуральныя прадукты - без цукру і глютэна.

"ПрадЭкспа" - гэта не толькі рэклама сваёй прадукцыі, але і бізнес-пляцоўка для абмену досведам і новых здзелак.