ЦСКА прадоўжыў кантракт з Ганчарэнкам

20 мая 2020
Віктар Ганчарэнка працягне працаваць у ЦСКА! Беларус падпісаў новае пагадненне з маскоўскім ЦСКА. "Тэрмін дзеяння кантракта разлічаны да заканчэння сезона-2020/21", - паведамляе афіцыйны сайт "армейцаў". Віктар Ганчарэнка ўзначаліў ЦСКА 12 снежня 2016 года. З тых часоў каманда пад яго кіраўніцтвам правяла 129 матчаў, у якіх атрымала 65 перамог, выйграўшы Суперкубак Расіі ў 2018 годзе.