Дональд Трамп агучыў суму сваіх зберажэнняў

18 мая 2016

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на выбарах прэзідэнта ЗША Дональд Трамп агучыў суму сваіх зберажэнняў. У Федэральную камісію па выбарах паступіла апавяшчэнне, дзе значацца 10 мільярдаў долараў. Трамп вядомы як эксцэнтрычны бізнесмен. Амерыканская прэса нагадвае, што памеры яго багацця выклікаюць спрэчкі. Да гэтага Трамп так і не абнародаваў сваю падатковую дэкларацыю, а без яе немагчыма нават прыкладна праверыць словы кандыдата аб яго заможнасці. Нагадаем, Дональд Трамп застаўся адзіным кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Прайграўшы яму на праймерыз у большасці штатаў, усе астатнія рэспубліканцы выйшлі з гонкі.