"Цмокі" атрымалі чацвёртую перамогу ў бягучым розыгрышы Адзінай лігі ВТБ

22 апреля 2019

У гасцях "драконы" перайгралі "Зялёна Гура" з лікам 80:78. Адзначым, пасля першай чвэрці мінчане прайгравалі з розніцай 10 ачкоў. У турнірнай табліцы пасля 25 этапаў "Цмокі" ідуць на апошнім, 14-м месцы. Камандзе Расціслава Вергуна засталося правесці ўсяго адзін паядынак - 28 красавіка на выездзе супраць "Ніжняга Ноўгарада".