Вернісаж да юбілею Яўгена Лысіка ў Вялікім тэатры Беларусі

23 сентября 2020
Яго звалі Мікеланджэла тэатра  і запрашалі да супрацоўніцтва лепшыя пастаноўшчыкі эпохі. Сёлета мастаку Яўгену Лысіку  магло б споўніцца 90. Украінец па нацыянальнасці ён аформіў мноства спектакляў на мінскай сцэне ў тандэме з народным артыстам СССР  Валянцінам Елізар’евым. Сярод сумесных прац - балеты "Стварэнне свету", "Кармен-сюіта", "Спартак". Напярэдадні ў гонар памятнай даты ў Вялікім тэатры Беларусі адкрылася выстава. У фае публіцы былі прапанаваныя арыгінальныя эскізы мастака да спектакляў, рэдкія архіўныя фатаграфіі майстра за працай, а таксама сцэны з балетаў.

Увесь тыдзень у афішы Вялікага - спектаклі, над якім працаваў Яўген Лысік. Таксама зараз у тэатры вядзецца аднаўленне дэкарацый і касцюмаў аўтарства майстра для балета "Шчаўкунок". Абноўлены спектакль будзе прэзентаваны ў кастрычніку.