Тройка баскетбалістаў "Цмокаў" у пашыраным спісе ўдзельнікаў матча зорак Адзінай лігі ВТБ

10 января 2018

Тройка баскетбалістаў "Цмокаў" у пашыраным спісе ўдзельнікаў матча зорак Адзінай лігі ВТБ: Крыстафер Чараповіч, Дэван Садлер і Аляксандр Кудраўцаў. Далей будуць галасаваць журналісты, яны і выберуць 20 гульцоў з 66-ці, за якіх аддалі галасы балельшчыкі. Матч будзе праводзіцца ў фармаце "Зоркі Расіі" супраць "Зорак свету" і пройдзе 17 лютага ў Санкт-Пецярбургу. А сёння "Цмокі" згуляюць другі матч на другім этапе Кубка ФІБА ў Венгрыі супраць каманды "Сальнокі Алай".