Трое ўдзельнікаў злачыннай групы, якія займаліся дамоўнымі матчамі, затрыманыя з доказамі злачынства

10 января 2019

Гучны скандал у вялікім спорце. Затрыманы з доказамі злачынства трое ўдзельнікаў міжнароднай злачыннай групы, якія займаліся дамоўнымі матчамі, паведамляе МУС. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, пад варту заключаны былыя прафесійныя спартсмены. Спецаперацыя Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю прайшла ў Мінску і Магілёве. Высвятляюцца асобы ўсіх удзельнікаў пазапраўнай схемы. Яны былі ў розных відах спорту, а сцэнарый абмаўляўся загадзя. Нібыта зыход гульні вызначаўся каэфіцыентамі, якія букмекерскія канторы Заходняй Еўропы і Азіі выстаўлялі на пэўны вынік. Крымінальная справа ўзбуджана па артыкулах "Махлярства", а таксама "Подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартыўных спаборніцтваў". Ад афіцыйных каментарыяў МУС і Следчы камітэт пакуль адмаўляюцца.

Нагадаем, упершыню такі ж скандал выліўся два гады назад, калі выкрылі арганізатараў дамоўных матчаў у беларускім футболе. Гаворка ішла аб пяці гульнях у 2015 і 2016 гадах. На лаўцы падсудных апынуліся каля двух дзясяткаў чалавек. Прысуды - да 3-х гадоў абмежавання волі і буйныя штрафы. Тады, паводле звестак следства, грамадзяне Украіны і Расіі перадавалі грошы футбалістам беларускага чэмпіянату, каб тыя паўплывалі на вынік матча. Стаўкі гэтак жа рабіліся ў букмекерскіх канторах Еўропы і Азіі. Былі агучаны сумы ставак: як паведамляе МУС,   гульні першай Лігі - да 4-ох тысяч долараў, а матчы Вышэйшай лігі і Кубка Беларусі - да 18-ці тысяч.