Аднаўляльныя крыніцы энергіі ў Беларусі да 2035 года будуць замяшчаць да 120-ці тысяч тон умоўнага паліва за год

25 сентября 2017

Парыжскае пагадненне, да якога далучылася наша краіна, накіравана на развіццё зялёнай эканомікі, адыход ад выкарыстання высокавугляродных відаў паліва. Неабходны аптымальны баланс паміж выкідамі парніковых газаў і іх паглынаннем. Сёння асноўны генератар выкідаў - энергетычная галіна (55%).

Андрэй Піліпчук, намеснік начальніка ўпраўлення Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі: "Наш патэнцыял у развіцці аднаўляльных крыніц энергіі складае 1,5 мільёна тон умоўнага паліва. Калі пералічыць па выкідах, то гэта каля 6% скарачэння выкідаў забруджвальных рэчываў, калі мы будзем замяшчаць высокавугляродныя віды паліва - такія, як мазут, торф, вугаль. У тым ліку тыя, якія аказваюць істотнае ўздзеянне на здароўе насельніцтва".

Сёння аднаўляльныя крыніцы энергіі выпрацоўваюць 700 мільёнаў кілават за гадзіну. Згодна з канцэпцыяй энергетычнай бяспекі, да 2035 года гэты паказчык вырасце амаль у 4 разы.