Тры паядынкі адбудуцца сёння ў рамках 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

28 июня 2020
БАТЭ пацярпеў паражэнне ў матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. На сваім полі барысаўчане ўсухую прайгралі мінскаму "Дынама" 0:2. Аўтарамі забітых мячоў сталі Яўген Шыкаўка і Міхаіл Казлоў. Для мінчан гэтая перамога на полі ў Барысаве стала першай за апошнія амаль 5 гадоў. Праўда, нягледзячы на такі вынік, БАТЭ захаваў першы радок у турнірнай табліцы па выніках першага круга. У найбліжэйшага праследавальніка - салігорскага "Шахцёра" - на 3 ачкі менш.  Сёння ў рамках 15-га тура пройдуць яшчэ тры паядынкі. "Тарпеда-БелАЗ" прыме "Віцебск", "Рух" згуляе з "Белшынай", а "Гарадзея" з "Іслаччу". Усе матчы ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5".