Тры беларускія футбольныя клубы згуляюць сёння ў Лізе Еўропы

26 июля 2018

Матчы другога раўнда кваліфікацыі пакажа Белтэлерадыёкампанія. У Салігорску "Шахцёр" прымае польскі "Лех". У 20:25 прамую трансляцыю пачне "Беларусь 2".

А ўладальнік Кубка Беларусі "Дынама-Брэст" толькі пачынае свой шлях у другім клубным турніры кантынента. На хатнім стадыёне брэстаўчане прымаюць грэчаскі "Атромітас". У 20:40 стартуе прамы эфір на "Беларусь 5".

А следам прыкладна ў 22:50 спартыўны канал пакажа і выязны матч мінскага "Дынама". У Славакіі каманда Сяргея Гурэнкі згуляе з клубам ДАК. Гульні ў адказ гэтай стадыі пройдуць 2 жніўня.