Трэніроўка пад кіраўніцтвам алімпійскай чэмпіёнкі

25 августа 2016

Вікторыя Азаранка на працягу двух дзён будзе працаваць з юнымі тэнісістамі. Лагер для спартсменаў ва ўзросце да 12 гадоў праходзіць на травяных кортах Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе. У распараджэнні тэнісістаў 6 так званых станцый, на кожнай з якіх адпрацоўваецца пэўны элемент - падача, прыём, гульня ля сеткі.

Сёння юныя спартсмены адпрацоўвалі тэнісныя элементы, а ўжо заўтра прымуць удзел у міні-турніры, дзе змогуць паказаць на справе, чаму навучыліся ў Вікторыі Азаранкі.