Трыма матчамі сёння працягнецца сёмы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

13 мая 2018

У Салігорску "Шахцёр" прымае "Іслач". Прамая трансляцыя гэтага паядынку ў гэтыя хвіліны ідзе на тэлеканале "Беларусь 5". "Нёман" у Гродне сустрэнецца з "Гарадзеяй", а БАТЭ прыме мінскае "Тарпеда". Падвядзе рысу пад сёмым турам заўтрашняя сустрэча "Прамяня" і мінскага "Дынама".