Юбілею сталіцы прысвечаны і Мінскі паўмарафон

9 сентября 2017

Юбілею нашай сталіцы прысвечана і яшчэ адна грандыёзная ў свеце спорту падзея - Мінскі паўмарафон. Ён праводзіцца трэці раз і ўжо атрымаў бронзавы статус.

На спаборніцтвы зарэгістравалася больш за 30 000 чалавек Праўда, прабегчы максімальную 21-кіламетровую дыстанцыю рызыкнула менш за палову. Астатнія выбралі 5 або 10 кіламетраў.

На старт выйдуць прадстаўнікі чатырох кантынентаў і 142 населеных пунктаў Беларусі. Сярод галоўных прэтэндэнтаў на перамогу ў паўмарафоне і самавітыя прызавыя - 6 000 беларускіх рублёў, або каля 3 000 долараў - спартсмены з Кеніі, Эфіопіі, Украіны, Латвіі, Узбекістана і Беларусі. Галоўны фаварыт гэтага года - дзеючы пераможца Мінскага паўмарафона і рэкардсмен трасы Кіптум Мая з Кеніі.

І ў сувязі з правядзеннем паўмарафона рух у цэнтры горада будзе перакрыты задоўга да стартаў. Пачынаючы з 3 гадзін ночы, для транспарту закрыюць праспект Пераможцаў, у 5 раніцы - вуліцу Карла Маркса. З 9:00 і да канца забегаў будзе забаронены рух на ўсіх вуліцах па маршруце паўмарафона. На гэтых участках часова абмяжуюць і рух грамадскага транспарту. Нагадаем, першыя забегі на 5,5 кіламетра і 10 пачнуцца ў 10 раніцы. У 12:30 на старт выйдуць удзельнікі самога паўмарафона.