Трансляцыю фінальнага паядынку Лігі Еўропы глядзіце на "Беларусь 2" у 21:40

24 мая 2017

"Аякс" супраць "Манчэстэр Юнайтэд". На Фрэндс Арэне ў Стакгольме сёння вызначыцца пераможца футбольнай Лігі Еўропы. Манкуніянцы ў апошніх турах Прэм'ер-лігі рабілі стаўку на моладзь і выстаўлялі рэзерв, але сёння на поле выйдуць лідары, сярод якіх не будзе, праўда, траўміраванага Златана Ібрагімавіча. "Аякс" апошні матч чэмпіянату Галандыі правёў 10 дзён назад, гульцы паспелі аднавіцца. Аднак на стадыі плэй-оф галандцы не выйгралі ні аднаго матча на выездзе. Прамая трансляцыя фінальнага паядынку пачнецца на тэлеканале "Беларусь 2" у 21:40.