Урачыстая цырымонія провадаў паралімпійскай зборнай краіны

26 августа 2016

Яшчэ не прайшло тыдня з дня закрыцця Алімпійскіх гульняў у Бразіліі, а мы зноў праводзім беларускіх спартсменаў у Рыа. Гэтым разам да пералёту рыхтуецца паралімпійская зборная краіны. Галоўныя гульні чатырохгоддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдуць з 7 па 18 верасня. І літаральна з хвіліны на хвіліну ў будынку Алімпійскага камітэта Беларусі адбудзецца ўрачыстая цырымонія провадаў паралімпійцаў на Гульні.

На месцы працуе наш карэспандэнт Аляксандр Ярмаш (прамое ўключэнне).

Урачыстае мерапрыемства толькі-толькі пачалося. Як бачыце, за маёй спінай абсалютна нічога не адбываецца, бо ўсе ўжо ў Зале алімпійскай славы на пятым паверсе гэтага прыгожага будынка, дзе і праходзіць цырымонія.

Сёння афіцыйна аб'явяць, хто панясе флаг Беларусі на адкрыцці Гульняў і хто будзе капітанам нашай каманды ў Бразіліі. Мы спрабавалі даведацца гэтую інфармацыю, каб расказаць вам першымі. Ганна Канюк - капітан зборнай Беларусі, а Аляксандр Трыпуць панясе флаг на Гульнях у Бразіліі.

Амаль усе спартсмены адправяцца на Паралімпіяду ў Рыа адным рэйсам 31 жніўня. Першыя спаборніцтвы пройдуць 8 верасня. Усяго ў Рыа выступяць больш як 400 тысяч спартсменаў, з якіх 20 беларусаў. У Бразіліі будзе разыграна 528 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту. Зразумела, не ўсе нашы спартсмены вернуцца з медалямі. Але яны ўжо пераможцы, бо знайшлі ў сабе сілы займацца спортам.

Але, тым не менш, жадаем ім прывезці як мага больш медалёў. Усім жадаем удачы на Гульнях.