Новую канструкцыю прыпынку грамадскага транспарту апрабавалі ў сталічным мікрараёне Каменная Горка

28 июля 2016

Звычайную так званую кішэню для грамадскага транспарту замянілі на спецыяльны выступ. Такім чынам вынеслі прыпынак ў другі рад праезнай часткі, дзе арганізавалі выдзеленую паласу для тралейбусаў і аўтобусаў. Дзякуючы такім зменам хуткасць руху грамадскага транспарту павялічылася на 20%. У найбліжэйшы час па аналогіі зменяць дарожную інфраструктуру і на прыпынку ля станцыі метро «Уручча».