"Тарпеда-БелАЗ" з Жодзіна перамагае "Мінск"

18 июня 2015

"Тарпеда-БелАЗ" з Жодзіна перамагае "Мінск" 2:0 і працягвае рыхтавацца да старту ў Лізе Еўропы. Жараб'ёўка кваліфікацыі адбудзецца ў панядзелак. Адзначым, што толькі ўдзел у першым раўндзе кваліфікацыі значна папаўняе клубную казну.

У дзясятым туры сёння згуляюць мінскае "Дынама" і "Слуцк", "Шахцёр" і "Граніт", а таксама БАТЭ і "Віцебск".