Славенцы пратэстуюць супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў

4 марта 2015

Каля дзвюх тысяч грамадзян Славеніі сабраліся перад будынкам парламента. Яны пратэстуюць супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў. Удзельнікі акцыі выступаюць за каштоўнасць сям'і і за тое, што дзеці павінны выхоўвацца бацькам і маці. Парламент краіны адобрыў такі законапраект, а таксама дазволіў усынаўляць аднаполым парам дзяцей. Новы закон падтрымаў 51 дэпутат, супраць - 28.