Тэнісны сезон адкрыты. Арына Сабаленка з няпростай перамогі стартавала ў Кітаі

31 декабря 2018

Арына Сабаленка з няпростай перамогі стартавала ў новым сезоне. У 1/16 турніру ў Шэньчжэне з прызавым фондам 750 тысяч долараў беларуска, уступіўшы ў першым сэце немцы Таццяне Марыі, у наступных двух пераламіла ход матча і выйграла паядынак 3:6, 6:3,6:1.

У 1/8 саперніцай Арыны стане 73-я ракетка свету з Расіі Кацярына Аляксандрава.

Вікторыя Азаранка новы сезон адкрые заўтра, у 1/16 фіналу турніру ў Оклендзе беларуска сустрэнецца з Вінус Уільямс, арыенціровачны пачатак гульні 1 студзеня ў 09:00. Прамую трансляцыю сустрэчы глядзіце на "Беларусь 5".

Аляксандра Сасновіч на гэтай жа стадыі турніру заўтра пачне сваё выступленне ў Брысбене, саперніца беларускі - расіянка Анастасія Патапава.