Тэма судзейства ў Фенікс-парку абмяркоўваецца не толькі сярод спартсменаў

19 февраля 2018

Нагадаем, Антон Кушнір - алімпійскі чэмпіён, лідар нашых лыжных акрабатаў у суботу самым неверагодным чынам не кваліфікаваўся ў фінал спаборніцтваў. Калі б суддзі належным чынам ацанілі выступленне беларуса, нядзельны суперфінал па фрыстайле мог бы быць зусім іншым.

Учарашні фінал у фрыстайле беларускія балельшчыкі глядзелі не з тым настроем, які мог быць. Так, хваляваліся за Станіслава Гладчанку, але фінал без дзеючага алімпійскага чэмпіёна Антона Кушніра ўжо не той. На трамплінах Фенікс-парку Станіславаў Гладчанка скакаў за сябе і за таго хлопца і безумоўна прабіўся ў суперфінал.

Гульні ён завяршыў на шостай пазіцыі. Два ідэальныя скачкі ў першых дзвюх спробах. Хтосьці скажа, скокні такі ў суперфінале, быў бы на п'едэстале. Але выконваць аднолькавыя камбінацыі лыжным акрабатам нельга. Ісці па-банку і заявіць самы складаны скачок гэтых Гульняў - патройнае сальта з пяццю вінтамі - вырашылі з трэнерам яшчэ перад стартам.

Перад пачаткам фіналу дэбютант Алімпіяды ўслухваўся ў парады Антона Кушніра, які хварэў за сябра па камандзе ўжо з трыбун.

Напярэдадні ў кваліфікацыі пасля дзвюх добрых спроб суддзі не прапусцілі алімпійскага чэмпіёна ў фінал. Швейцарскі рэферы занізіў ацэнку, затое забяспечыў месцы ў вырашальным раўндзе двум швейцарскім жа фрыстайлістам.

Дарэчы, абодва правалілі першыя спробы, заняўшы апошнія месцы.

Тэма судзейства ў Фенікс-парку абмяркоўваецца не толькі сярод спартсменаў. Аб несправядлівасці гавораць і замежныя рэпарцёры, якія асвятлялі Алімпіяду.

На працягу 20 гадоў беларускі мужчынскі фрыстайл не пакідаў алімпійскі подыум. Гэту традыцыю спыніла жорсткая канкурэнцыя, зброяй якой стала суб'ектыўнасць, палітызаванасць і асабістыя выгады тых, хто павінен быць непрадузятым. Нават гэтыя абдымкі чэмпіёна з Украіны і бронзавага прызёра з Расіі, нібы падкрэсліваюць - спорт павінен быць вышэй за палітыку.

Але, нягледзячы ні на што, на гэтых Гульнях, дзякуючы золату Ганны Гуськовай, менавіта Беларусь стала першай краінай, якой у жаночай лыжнай акрабатыцы ўдалося ўтрымаць лідарства дзве Алімпіады запар.