Зварот да ўдзельнікаў спартыўнага мерапрыемства да Міжнароднага алімпійскага дня

2 июня 2018

Прэзідэнт Беларусі накіраваў зварот да ўдзельнікаў спартыўнага мерапрыемства, прысвечанага Міжнароднаму алімпійскаму дню.

"Сённяшняе мерапрыемства прысвечана самым папулярным на планеце спаборніцтвам - Алімпійскім гульням, - гаворыцца ў звароце. - Яны з'яўляюцца важнай традыцыяй, якая спрыяе ўмацаванню міру, добрасуседства і супрацоўніцтва паміж народамі".

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, спартыўнае саперніцтва сцвярджае міратворчую місію Алімпійскіх гульняў, спрыяе захаванню жыццёва важных агульначалавечых ідэалаў і прынцыпаў. Прызёры гэтых спаборніцтваў - набытак любой дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра.