Таццяна Данілава і Мікалай Камянчук занялі 9 месца на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні

30 января 2016

Таццяна Данілава і Мікалай Камянчук занялі 9 месца па выніках адвольнай праграмы ў спаборніцтвах спартыўных пар на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Браціславе. Таксама ў гэтую стадыю турніру ў танцах на лёдзе кваліфікаваліся Вікторыя Кавалёва і Юрый Бяляеў. Адзначым, гэта адбылося ўпершыню за час выступленняў пары на чэмпіянатах кантынента. У адвольнай праграме Кавалёва і Бяляеў выступяць таксама сёння.