У найбліжэйшыя дні ў Беларусь прыйдзе пахаладанне

9 января 2018

Кліматычная зіма не спяшаецца за каляндарнай, але ў найбліжэйшыя дні ў Беларусь прыйдзе пахаладанне. Сёння па краіне будзе да мінус 3. Узмоцніцца вецер. Сіноптыкі абяцаюць да выхадных яшчэ больш марозу. Дарэчы, летась дакладнасць прагнозаў Белгідрамета на суткі па абласцях склала 96 %. Сачыць за змяненнямі надвор'я і ўдасканальваць прагнозы дазволяць новыя метэастанцыі.

Летась тэмпература паветра была ў асноўным вышэй за кліматычную норму. Самымі цёплымі сталі сакавік і снежань.