Стартуе фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па футболе Скураны мяч сярод дзяцей і падлеткаў

11 сентября 2013

У цяперашнім розыгрышы турніру прынялі ўдзел амаль 18 тысяч юных аматараў гульні нумар адзін, было заяўлена 1270 каманд. У Наваполацку сустрэнуцца лепшыя калектывы сярод юнакоў, якія прайшлі некалькі стадый адбору ў сябе ў рэгіёнах. Пераможца вызначыцца 13 верасня. А на наступным тыдні ў Гродне за першынство будуць змагацца футбалісты старэйшай узроставай групы.