"Спартыўная панарама" падвяла вынікі 60-га апытання і назвала лаўрэатаў 2018 года

27 декабря 2018

Алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана фрыстайлістка Ганна Гуськова - спартсменка года, лідар сусветнага рэйтынгу, батутыст Уладзіслаў Ганчароў - лепшы сярод мужчын. Газета "Спартыўная панарама" падвяла вынікі юбілейнага, 60-га, апытання і назвала лаўрэатаў 2018 года. Лепшая гульнявая каманда - фіналіст Кубка ЕКВ валейбольная "Мінчанка". Негульнявая - жаночая біятлонная эстафета, якая ўзяла золата ў Паўднёвай Карэі. Трэнер года - Мікалай Казека.