Спорт для ўсіх

26 августа 2015

У Мінску праходзіць фінал чэмпіяната Беларусі па шахматах сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гульні ладзяцца паводле швейцарскай сістэмы на некалькі раўндаў: лепшы спартсмен адной пары на наступным этапе сустракаецца з пераможцам іншай пары. За 4 дні кожны са спартсменаў у агульнай суме правядзе за шахматнай дошкай амаль суткі.

Рэспубліканскія гульні ў шахматы сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі арганізуюцца ўжо больш як 20 гадоў. Штогадова праходзяць аналагічныя чэмпіянаты па лёгкай атлетыцы, баскетболе ў калясках, плаванні і іншых відах спорту.