У.Макей: Беларусь за аб'ектыўнае расследаванне інцыдэнту ў Солсберы з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў

6 апреля 2018

За аб'ектыўнае расследаванне інцыдэнту ў Солсберы з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў выступае Беларусь. Пра гэта па выніках пасяджэння Савета міністраў замежных спраў у Мінску заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімір Макей. Дыпламат адзначыў, што падчас пасяджэнняў АЗХЗ у Гаазе напярэдадні пазіцыю Беларусі падтрымалі каля паўтара дзясятка дзяржаў.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі:

"Мы катэгарычна не прымаем ужыванне хімічнай зброі ў любой форме, у любым месцы, у любы час. У нас няма гэтай зброі, мы выконваем усе адпаведныя міжнародныя нормы, дамоўленасці ў гэтым плане. І, вядома, мы супраць таго, каб прычэпліваць нейкія ярлыкі перш, чым будуць атрыманы канкрэтныя пераканаўчыя аргументы і доказы".