"Слован" - "Дынама-Мінск", 4:2

23 декабря 2015

Рэалізацыя большасці стала вызначальным фактарам у матчы "Слован" - "Дынама-Мінск". Пяць шайб з шасці былі закінутыя пры гульні ў няроўных складах. Двойчы дынамаўцы саступалі па ходзе паядынку і двойчы Чычу аднаўляў раўнавагу. Зрэшты, у эндшпілі паядынку браціслаўскі клуб быў больш пераканаўчы, перамога 4:2. Нягледзячы на гэта, мінчане пакуль ідуць у зоне плэй-оф на 8-м месцы. 24 снежня наступная гульня з "Медзвяшчакам".